Minsk-Belarus |
За сацыяльную сусветную гаспадарку! Супраць неаліберальнай глабалізацыі! |
Беларускі
сацыяльны форум 13
кастрычніка 2003 года ў Мінску створана ініцыятыўная
група па арганізацыі Беларускага
Сацыяльнага Форуму (БСФ), які плануецца
правесьці ў першай палове сьнежня. У групу ўвайшлі
прадстаўнікі руху «Разам», газэты «Навінкі»,
арганізацыяў «Працоўная моладзь», «Маладая
грамада», “Федерацыі
Анархістаў” менскай
групы Attac, рэдакцыі сайта “Чырвоны клін”, группы “Los
chikanos”,
іншых грамадзкіх і культурных ініцыятываў. Беларускі
Сацыяльны Форум задуманы як рэалізацыя на
нацыянальным узроўні ідэі, што бярэ свой
пачатак з Глабальнага Сацыяльнага Форуму (ГСФ),
арганізаванага ўпершыню ў Порта Алегрэ (Бразылія)
ў студзені 2001 года. Посьпех сустрэчы
паспрыяў таму, што, пачынаючы з 2002 года, ініцыятыва
атрымала працяг у выглядзе правядзеньня
падобных форумаў на кантынентальным (Эўрапейскі,
Афрыканскі, Азыяцкі і Панамазонскі
сацыяльныя форумы), нацыянальным (больш за
трыццаць) і нават лакальным узроўнях. У
адпаведнасьці з Хартыяй ГСФ, сфармуляванай
у Бразыліі ў 2001 годзе, Сацыяльны Форум,
незалежна ад узроўня, засноўваецца на
наступных базавых прынцыпах : 1.
Сацыяльны форум – прастора адкрытай і
свабоднай камунікацыі, створаная з мэтай
дэмакратычнага абмену ідэямі, прапановамі,
досьведам разнастайных удзельнікаў
грамадзянскай супольнасьці, якія
выступаюць за альтэрнтыву нэалібералізму,
панаваньню капітала і любой іншай формы
дыктатуры, за грамадзтва, дзе галоўнымі
каштоўнасьцямі зьяўляюцца чалавек, ягоныя
правы, роўнасьць і салідарнасьць паміж
людзьмі. 2.
Сацыяльны форум павінен пакласьці пачатак
пастаяннаму працэсу пошуку і распрацоўкі
альтэрнатываў нэалібералізму, па-за
мерапрыемствамі самой сустрэчы.
3.
Альтэрнатывы, прапанаваныя на Глабальным
Сацыяльным Форуме, выступаюць супраць
працэсу капіталістычнай глабалізацыі, што
адбываецца ў інтарэсах транснацыянальных
карпарацыяў і абслугоўваецца
падпарадкаванымі ім урадамі і міжнароднымі
інстытутамі. Гэтыя
альтэрнатывы накіраваныя на стварэньне
салідарнай мадэлі грамадзтва і глабалізацыі
(інтэрнацыяналізму), якая б паважала унівэрсальныя
правы чалавека, усіх грамадзян і народаў, і
захоўвала б навакольнае асяродзьдзе. 4.
Сацыяльны форум абъядноўвае
разнастайныя грамадзкія арганізацыі і рухі,
але не прэтэндуе на тое, каб прадстаўляць
ўсю грамадзянскую супольнасьць. 5.
Сустрэчы на Сацыяльным форуме не накіраваныя
на прыняцьце адзінага рашэньня ў якасьці
агульнай пазыцыі ўсяго Форума.
На Форуме не прадугледжваецца ніякага афіцыйнага
галасаваньня па ніякім пытаньні. Ніхто не
мае права выказваць сваю пазыцыю, выдаючы
яе за пазыцыю ўсіх удзельнікаў Форума. Па
вызначэньню, Сацыяльны Форум не прэтэндуе
на выпрацоўку «адзінай правільнай»
альтэрнатывы ад імя ўсіх удзельнікаў. 6.
Падчас сустрэчы, удзельнікі Форума могуць
свабодна абмяркоўваць і выпрацоўваць ўласныя
альбо сумесныя рашэньні і праекты. Прынятыя рашэньні могуць
дэкляравацца і шырока паведамляцца без
аніякіх абмежаваньняў, іерархіі ці цэнзуры,
але толькі ў якасьці рашэньняў канкрэтных
удзельнікаў ці груп удзельнікаў. 7.
Сацыяльны Форум заснаваны на прынцыпах
плюралізму і разнастайнасьці ўдзельнікаў.
Ён
не
можа
быць
арганізаваны
ніякай
партыяй, урадавай
структурай
ці
рэлігійнай
канфэсіяй. Форум
арганізуецца
і
дзейнічае
ў
якасьці
дэцэнтралізаванай
сеткі
канкрэтных
грамадзкіх
праектаў
і
ініцыятыў. 8.
Сацыяльны
форум
адкрыты
для
удзелу
максымальна
разнастайных
арганізацый
і
рухаў, выступаючы
супраць
дыскрымінацыі
па
палавой, расавай, этнічнай, узроставай
ці
культурнай
прыкмеце. Сябры
палітычных
партыяў
ня
могуць
быць
удзельнікамі
Форуму
ў
якасьці
партыйных
прадстаўнікоў, але
партыі
могуць
аказваць
Форуму
падтрымку. 9.
Сацыяльны
Форум
выступае
супраць
любога
таталітарнага
і
аднабаковага
бачаньня
эканомікі, разьвіцьцьця
і
гісторыі, супраць
дзяржаўнага
гвалту
як
сродку
грамадзкага
кантролю.
|