Minsk-Belarus

За сацыяльную сусветную гаспадарку! Супраць неаліберальнай глабалізацыі!

Назад

Супраць новай сістэмы кантроля ў БДУ

З верасня “Беларускі Сацыяльны Рух “Разам”, з якім супрацоўнічае менская группа АТТАС, разпачаў кампанію супраць увядзення ў БДУ новых студэнцкіх білетаў.  Ніжэй мы публікуем две улеткі “Разам” якія  тлумачаць прычыны і мэты барацьбы студэнтаў

 

Frequently Askeed Questions

Што ўяўляе сабой новы студэнцкі білет?

Картку з убудаваным мікрачыпам, якую амаль немагчыма знішчыць. На мікрачып будзе запісвацца інфармацыя пра студэнта.

Дзеля чаго ўводзіцца картка студэнта ў БДУ, і чым не задавальняў студэнцкі білет?

Над студэнтамі збіраюцца ўсталяваць пастаянны кантроль з мэтай выхаваць палітычна добранадзейных індывідуумаў. А фірма, што пастаўляе абсталяванне, атрымае немалы прыбытак.

Што такое персаніфікаваны доступ у Інтэрнэт/Інтранэт(унутраную сетку БДУ)?

Хто раней не меў доступа, і цяпер яго не атрымае. А хто раней меў, будзе пракантраляваны (на якія сайты лазіў, калі).

Чым асабісты электронны адрас у дамене bsu.by лепшы, чым бясплатныя паштовыя скрыні на такіх сэрверах, як mail.ru?

Нічым. Памер скрыні на mail.ru – 25 Мб, на tut.by – 20 Мб, а на bsu.by скрыня будзе ў 10-15 разоў меней. Вялікі сэрвер здольны наладзіць больш-менш эфектыўную абарону ад спама і вірусаў, у bsu.by банальна не хопіць на гэта грошай. Адміністрацыя зможа лёгка перлюстрыраваць (праглядаць на прадмет “нехарошага”) пошту студэнтаў. Да ўсяго, пастаянныя тэхнічныя праблемы універсітэцкага сэрвера не дадуць магчымасці рэгулярна працаваць з электроннай поштай.

Якія яшчэ магчымасці дае мне картка студэнта?

Быць пракантраляваным пры ўваходе ў інтэрнат ці навучальны корпус і выхадзе з яго (адміністрацыя збіраецца ўсталяваць турнікеты). Рэктарат у любы момант будзе ведаць, хто са студэнтаў знаходзіцца ў навучальным корпусе, а хто гуляе пары.

З чым звязаная спешка пры ўвядзенні новага білета? Чаму развіццё функцыянальных магчымасцей білета ажыццяўляецца паралельна з яго ўвядзеннем у дзеянне, а не раней?

Адміністрацыя баіцца студэнцкіх хваляванняў. А фірма-пастаўшчык абсталявання хоча грошай як найхутчэй.

Чаму для эксперымента абраны менавіта БДУ?

Калі студэнты самай ліберальна настроенай ВНУ краіны не будуць супраціўляцца, дык і астатнім лёгка будзе “ўцюхаць” карткі. (Узгадайце, за каго прагаласавалі студэнты БДУ на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.)

Колькі каштуе новы білет?

Прыкладна мех бульбы. Альбо 25-30 прэзерватываў. Гэта ўжо хто чым збіраецца займацца ў доўгія зімовыя вечары. (14600 рублёў)

Чаму я асабіста павінны за яго плаціць?

Ну не фірма-пастаўшчык жа будзе табе яго аплочваць. Хаця афіцыйна лічыцца, што доступ да адукацыі ў Беларусі бясплатны, а ўсе канцылярскія паперкі ўваходзяць у кошт адукацыі. Дарэчы, фірма атрымала дзярждатацыю на ажыццяўленне гэтага праекту.

Чаму кожны год будзе выдавацца новая картка і мне трэба кожны раз яе аплочваць?

Кожны год будзе абнаўляцца інфармацыя на мікрачыпу. Штогадовая аплата студбілета можа быць ахарактарызавана як падатак на навучанне (абсалютна незаконны).

Якая сувязь паміж карткай студэнта БДУ і карткай “Приорбанка” VISA-Electron-ISIC?

Ніякай. Картку “Приорбанка” VISA-Electron-ISIC можна набыць і без карткі БДУ.

Чаму нельга было ўвесці картку студэнта толькі на першым курсе?

Грошай хочацца. Пагалоўны кантроль немагчыма наладзіць.

Дзеля чаго картка патрэбная пяцікурсніку?

Гл. вышэй.

Ці не мае на ўвазе ўвядзенне карткі студэнта татальны кантроль за студэнтам: яго асобай і дзеяннямі?

Канешне, адной карткай татальны кантроль не арганізуеш. Дапамагаць кантраляваць студэнтаў будуць БРСМ, і, як раней, студсаюз, старасты, інтэрнацкія каменданты і выкладчыкі. У сукупнасці кантроль будзе сапраўды татальным. “Іншадумства” і “амаральныя паводзіны” будуць карацца выключэннем з універсітэта. Дарэчы, карыстанне шпорамі на іспытах (!!!), пропускі заняткаў і паленне ў прыбіральні прыраўніваюцца да амаральных паводзін.

 

 

 

БЕЛТА ПАВЕДАМЛЯЕ

27.08.2003

Директор центра информационных технологий БГУ Ю. И. Воротницкий (тел. 209-52-42 - раб., 209-52-17 - приёмная):

"Новый студенческий билет представляет собой пластиковую карточку со встроенным микрочипом.

В соответствии с приказом Министерства образования РБ, эксперимент - не просто дань моде, а жизненная необходимость введения новых персонифицированных документов.

Ряд новых функциональных возможностей за счёт использования встроенного микрочипа: он будет содержать информацию о владельце билета и его статусе в учебном заведении. Такая информация может быть считана специальными устройствами и будет использоваться для информационного обслуживания студентов (авторизация доступа в информационную сеть ВУЗа и Интернет, введение электронного формуляра читателя библиотеки, организация современной пропускной системы в общежития, разграничение доступа в учебные корпуса и лаборатории, экспресс-контроль посещаемости занятий).

Новый студенческий билет упрощает процедуру заказа и оформления студентами дополнительных платных услуг, проведение целевых социальных программ, внедрение рейтинговой системы* оценки знаний".

 

Чаму нам пра ўсё гэта не паведамілі? Чаму не азнаёмілі з загадам рэктара? Чаму мы павінны самі шукаць звесткі? Нас баяцца!

Мы не пойдзем аблічбоўваць свае подпісы**, фатаграфавацца, а тым больш не збіраемся на ўласныя грошы будаваць сабе турму. Калі грошы не будуць з нас сабраныя, фірма-выканаўца не паставіць турнікеты.

Студэнты маскоўскіх ды піцерскіх ВНУ ўжо адчулі на сабе новую сістэму кантролю. Ім яна адназначна не падабаецца. Але ў свой час яны не ладзілі ніякіх пратэстаў.

Пракінь буржуя, іначай ён пракіне цябе!

* “Патагонная” сістэма выстаўлення адзнак, ужо апрабаваная на журфаку. Усе студэнты, якія пад яе трапілі, плююцца.

** Журфакаўцы ўжо атрымалі накіраванні на практыку з "лічбавым" подпісам дэкана. Твой подпіс таксама могуць выкарыстаць па прынцыпе "без мяне мяне жанілі".

Камітэт за студэнцкае самакіраванне

Беларускі сацыяльны рух "Разам"

 

 

 

 

 

 

Hosted by uCoz