Minsk-Belarus |
За сацыяльную сусветную гаспадарку! Супраць неаліберальнай глабалізацыі! |
Платформа
міжнароднага
руху АТТАС Фінансавая глабалізація
ўзмацняе сацыяльную няроўнасьць і павялічвае
эканамічную нестабільнасьць. Яна замінае
свабоднаму волевыяўленьню народаў,
разбурае іхныя дэмакратычныя інстытуты і
перашкаджае суверэнітэту краінаў. На іх
месца яна ставіць спекулятыўную логіку на
службе вузкіх інтарэсаў транснацыянальных
карпарацыяў і фінансавых рынкаў. У імя трансфармацыі
сьвету, якая быццам выклікана “натуральнымі
законамі”, парушаюцца правы грамадзянаў і
іх прадстаўнікоў, людзі пазбаўляюцца
магчымасьці самастойна вызначаць свой лёс.
Пачуцьце няздольнасьці да супраціву ўзмацняе
антыдэмакратычныя партыі і рухі. Прыйшоў
час спыніць гэты працес, стварыць новые інструменты
грамадзкага кантроля і регуляваньня эканомікі
на нацыянальным, эўрапейскім і міжнародным
узроўнях. Досьвед вучыць нас, што ўрады ня
зробяць гэтага без зьнешняга ціску. Толькі
рашучы ўздым грамадзянскай актыўнасьці
здольны супрацьстаяць падвойнай пагрозе
сацыяльнага заняпаду і палітычнай
безнадзейнасьці. Свабода патокаў
капіталаў, падаткавыя “аазысы”, выбух аб’ёмаў
спекулятыўных трансакцыяў падпарадкоўваюць
урады і краіны капрызам буйных інвестараў.
Больш за 100 мільярдаў даляраў штодзень круціцца
на рынку валюты ў пошуках хуткага прыбытку,
адарвана ад рэальных адносінаў паміж
вытворчасьцю, гандлям таварамі і паслугамі.
Такое разьвіцьце выклікае перманентны рост
капітальнай рэнты, што зьніжае даходы працоўных,
распаўсюджвае няўпэўненасьць у заўтрашнім
дні і беднасьць. Яшчэ больш негатыўныя
сацыяльныя наступствы нэаліберальнай
глабалізацыі назіраюцца ў краінах Трэцяга
Сьвету, безабаронных перад фінансавым крызісам
і падпарадкаваных дыктату МВФ з яго
праграмамі структурнай перабудовы. Выплата
працэнтаў па крэдытах прымушае залежныя
краіны скарачаць свае сацыяльныя выдаткі
да мінімума і надоўга адмаўляцца ад
праграмаў развіцьця. Працэнтныя стаўкі,
значна вышэйшыя за заходнія, замінаюць і
разбураюць мясцовую вытворчасць бедных краін.
Праграмы прыватызацыі ( як правіла
непадкатрольныя грамадзянам) накіраваныя
на пошук патрабаваных інвэстарамі рэсурсаў. Паўсюль сацыяльныя
правы і гарантыі ставяцца пад пытаньне. Там,
дзе існуе пенсыйная сыстэма, працаўнікоў
прымушаюць пераходзіць на схему
накапляльных пенсійных фондаў. Гэта вядзе
да таго, што прадпрыемствы, дзе яны працуюць,
вымушаныя падпарадкавацца логіцы хуткага
прыбытку. Гэта
азначае далейшае пашырэньне дыктату фінансавага
рынку і занепад як
“застарэлай” ідэі салідарнасці ( паміж
генерацыямі, народамі і нацыямі).
Дэрэгуляцыя закранае ўвесь працоўны рынак
і мае наступствам драматычнае пагаршэньне
ўмоваў працы, пашырэнне нестабільнай
зантасьці і беспрацоў’я, а таксама
разбуреньне сістэмы сацыяльнага
забеспячэньня. Знайшоўшы зручную
падставу -- эканамічны прагрэс і ствареньне
рабочых месцаў, - вядучыя індустрыяльныя
краіны працягваюць настаіваць на падпісаньні
МAІ (Шматбаковага пагадненьня па
инвэстыцыях). Гэтая дамова надае ўсе правы інвестарам,
а ўсе абавязкі - нацыянальным урадам. Пад ціскам
грамадзкай думкі і арганізаванага супраціву,
яны былі вымушаны адмовіцца выстаўляць
гэты праект на разгляд у рамках АЭСР, але
перамовы працягваюцца ў лоне Сусьветнай
гандлёвай арганізацыі. Тым часам, “крыжакі”
вольнага гандлю, пры падтрымцы урада ЗША і Эўрапейскай
Камісіі, ідуць далей. Яны мараць аб тым, каб
засталіся выключна дэрэгуляваныя зоны,
нават у кантынентальным і міжкантынентальным
маштабе. Напрыклад, існуе праект
трансатлантычнага эканамічнага
партнерства паміж Паўночнай Амекрыкай і Эўропай.
На большасьці накірунках
мы яшчэ здольны прыпыніць гэтую машыну
сацыяльнай нероўнасьці.
Фаталізм, як правіла, нараджаецца з-за
цэнзуры інфармацыі аб магчымай
альтэрнатыве. Гэтак, буйныя фінансавыя інстытуты,
а таксама сродкі масавай інфармацыі (якія
часта з’яўляюцца ўласнасьцю тых, хто
нажываецца на глабалізацыі), раней ніколі
не згадвалі прапанову амерыканскага нобелеўскага
лаурэата Джеймса Тобіна наконт
падаткаабкладаньня спекулятыўных фінансавых
аперацыяў на валютным рынку. Нягледзячы на
сымбалічны памер ўсяго ў 0,1%, падатак Тобіна
мог бы прынесьці каля 100 млрд. далляраў
штогод. Сабраная за кошт індустрыяльных краінаў,
дзе знаходзяцца фінансавыя рынкі, гэтая
сума магла б быць выкарыстана для барацьбы
супраць сацыяльнай нероўнасьці, для ўсеагульнай
адукацыі і мэдыцынскай дапамозе ў бедных
краінах, для забеспячэньня элементарнымі
прадуктамі харчаваньня і ўстойлівага развіцьця.
Гэтая мера, якая мае відавочную
антыспекулятыўную перспектыву, дала б
штуршок грамадзянкай актыўнасьці ў
супрацьстаяньні нэалібэралізму, магла б
адчыніць для грамадзянаў і краінаў новыя
сферы дзеяньня і, самае галоўнае, сьведчыла
б пра прымат палітыкі над законам грошай.
У імя гэтай мэты, той,
хто падпісвае платформу, выказвае гатоўнасьць
удзельнічаць у міжнародным руху АТТАС каб
супрацоўнічаць, дыскутаваць, распаўсюджваць
інфармацыйныя матэрыялы і супольна дзейнічаць,
як у сваіх краінах, гэтак
і на межкантынентальным узроўні. Сумесныя акцыі
маюць за мэту: n
змагацца з сыстэмай міжнароднай фінансавай
спекуляцыі n
дабівацца забароны падаткавых аазісаў n
супрацьстаяць пашырэньню практыкі
накапляльных пэнсійных фондаў n
дабівацца празрыстасьці інвестыцыяў у
краіны Трэцяга Сьвету n
выступаць за стварэньне абмежаваньняў
для фінансавага і банкаўскага рынкаў, каб
тыя не шкодзілі спажыўцам і грамадзянам (банкаўскія
супрацоўнікі маглі б згуляць найважнейшую
ролю ў грамадзкім кантролі над аперацыямі
сваіх прадпрыемстваў). n
патрабаваць поўнага скасаваньня даўгоў
для краінаў Трэцяга Сьвету і выкарыстаньне
вызваліўшыхся рэсурсаў на карысць насельнітцва
і для ўстойлівага развіцьця. У больш шырокім
сэнсе, нашы галоўныя мэты: n
Адваяваць
для грамадзянаў дэмакратычную прастору,
захопленую фінансавым рынкам законам грошай. n
Супрацьстаяць
заняпаду нацыянальнага суверэнітэта, які
адбываецца пад падставай абароны “правоў”
інвестараў і гандляроў n
Стварэньне
на глабальным узроўні дэмакратычнай
прасторы. Разам мы самі
вызначым будучыню нашага сьвету!
|