Minsk-Belarus

За сацыяльную сусветную гаспадарку! Супраць неаліберальнай глабалізацыі!

 Назад

Што такое ATTAC?

ATTAC – французская абрэвіятура “Таварыства за падаткаабкладаньне фінансавых трансакцый дзеля інтарэсаў грамадзян”, якое было заснаванае ў 1998 годзе ў Францыі. Ідэя стварэньня руху належыць рэдактару газэты Le Monde Diplomatique Ігнасіо Рамонэ ( Ignacio Ramonet).

Як вынікае з назвы, першапачатковая дзейнасьць асацыяцыі факусавалася на барацьбе за дэмакратычны кантроль над міжнароднымі фінансавымі рынкамі і увядзеньне г.з “падатка Тобіна”. Тобін – прозвішча амерыканскага эканаміста, які прапанаваў абкласьці ўсе спекулятыўныя аперацыі падаткам у 0,1%, а атрыманыя сродкі (нават такі сымбалічны працэнт даваў бы мільярды даляраў штогод) накіроўваць на дапамогу бедным краінам. Як не дзіўна, гэтая зьнешне бяскрыўдная прапанова сустрэла адчайны супраціў з боку фінансавага капіталу і падпарадкаваных яму ўрадаў, раскрываючы тым самым сутнасьць усёй нэаліберальнай глабалізацыі – узбагачэньне купкі фінансавых варацілаў за кошт і па-за кантролем грамадзтва.

Такім чынам, паступова фокус інтарэсаў асацыяцыі пашырыўся да праблематыкі усіх аспектаў глабалізацыі. Адпаведна, з вузкай ініцыятывы французскіх інтэлектуалаў ATTAC ператварылася ў шырокі міжнародны грамадзянскі рух, у якім бяруць удзел прафсаюзы, неўрадовыя арганізацыі, экалагісты, вучоныя, сродкі масавай інфармацыі, творчыя калектывы (напрыклад, група Manu Chao)...

Рух ATTAC арганізаваны як сетка мясцовых камітэтаў. Камітэты самастойна арганізуюць сваю дзейнасць у адпаведнасьці з агульнай платформай руху ATTAC і прапановаў нацыянальнага каардынацыйнага органа, які складае план дзеяньняў і пералік прыярытэтных мэтаў на бліжэйшы час. Сябры руху ATTAC прымаюць удзел у шматлікіх формах дзейнасьці: грамадзкія кампаніі, прапагандысцкая праца...

Акрамя грамадскай дзейнасьці ATTAC ведзе навуковыя даследваньні. Выдаюцца навуковыя працы, прысьвечаныя праявам і наступствам капіталістычнай глабалізацыі ( афшорыя зоны і адмываньне грошай, фінасавыя спекуляцыі, экалагічныя крызісы і г.д.).

Актывісты ATTAC займаюцца падтрымкай ініцыятываў на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях. Вялікая ўвага надаецца міжнароднай салідарнасьці ( абмен інфармацыяй, матэрыяльная дапамога, каардынацыя акцый). ATTAC жорстка прытрымліваецца прынцыпу адмежаваньня ад улады. 

Прадстаўнікі ATTAC удзельнічаюць ва ўсіх міжнародных сустрэчах “анты(альбо альтэр-)глабалісцкага” руху. Пры гэтым, ATTAC аддае перавагу мірным негвалтоўным формам пратэсту. ATTAC з’яўляецца адным з галоўных рухавікоў гэтага руху, выступаючы ў якасьці агульнай платформы для арганізацый розных накірункаў. 

Міжнародны рух ATTAC развіваецца вельмі дынамічна па ўсім сьвеце і ў некаторых краінах мае вялікую папулярнасьць сярод насельніцтва. Існуе ATTAC і ва Усходняй Еўропе, напрыклад у Польшчы, Сэрбіі і Расеі. У 1998г. падчас сустрэчы МВФ і Сусьветнага Банку у Празе, беларуская делегацыя прыняла ўдзел у акцыях пратэсту, дзе пазнаёмілася з ідэямі асацыяцыі. У траўні 2002г. у Менску адбылася устаноўчая канферэнцыя менскай групы ATTAC. У лістападзе 2002г. беларусы  ўдзельнічалі ў Эўрапейскім Сацыяльным Форуме ў Фларэнцыі. У сьнежні гэтага года плянуецца правесьці Беларускі Сацыяльны Форум.               

 

 

 

 

Hosted by uCoz